На фэст раварыстаў запрашае "Прыбужскае Палессе" | Заря над Бугом

На фэст раварыстаў запрашае “Прыбужскае Палессе”

Любіш ганяць у любое надвор’е? Тады прыганяй 17 верасня на берасцейскі фэст раварыстаў ROVAR_FOREVER, які пройдзе ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці. На фэсце будзе магчымасць наведаць веласіпедныя маршуты Прыбужскага Палесся, патанчыць пад выступ гуртоў, паразмаўляць з адмысловымі гасцямі, паглядзець выдатны фільм пад зорным небам і весела правесці вечар каля вогнішча і намета.
Месца правядзення фэста: інфармацыйна-экалагічны цэнтр “Прыбужскае Палессе”, аг. Ляплеўка, вул. Шырокая 37.
Уваход вольны!
Прыязджайце і запрашайце сяброў. Зробім свята ровара разам!

Як дабрацца да фэста:

на ровары — па аўтамабільнай дарозе Р94 (Брэст-Тамашоўка) да Ляплеўкі 35 км ад мяжы горада;
на цягніку Брэст-Владава да чыгуначнай станцыі «Ляплеўка». Час адпраўлення цягніка з Брэста-Цэнтральнага — 09:00. Прыбыцце ў Ляплеўку — 10:23.
на аўтобусе Брэст-Дамачава, Брэст-Тамашоўка, Брэст-Орхава да аўтобуснага прыпынка «Ляплеўка».

Як вярнуцца дадому:
на ровары — па той жа дарозе ў адваротным кірунку;
на цягніку Владава-Брэст — зранку 18 верасня адпраўленне з чыгуначнай станцыі «Ляплеўка» ў 05:48 ці 12:43. Прыбыцце адпаведна ў 07:09 (14:06);
на аўтобусе Дамачава-Брэст, Тамашоўка-Брэст, Орхава-Брэст — з аўтобуснага прыпынка «Ляплеўка».

Кантактны тэлефон: +375 29 223 48 59 (Зміцер)

Суполка: https://vk.com/rovarforever

 

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!