Беларусь плануе нарасціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай | Заря над Бугом

Беларусь плануе нарасціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай

Беларусь плануе нарасціць пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай, паведаміў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін.

На гэты момант у Кітай сваю прадукцыю экспартуюць 17 беларускіх малочных прадпрыемстваў. Яшчэ 20, паводле слоў намесніка міністра, рыхтуюцца атрымаць права пастаўляць у КНР сухое малако, малочную прадукцыю, сыры. Аляксандр Субоцін нагадаў, што Беларусь працуе над тым, каб сертыфікаваць 7 прадпрыемстваў на права экспарту ў КНР мяса ялавічыны і птушкі. Акрамя таго, у планах пачаць пастаўкі на рынак Інданезіі. Сёння спецыялісты гэтай краіны пачалі аўдыт двух малочных прадпрыемстваў. У перспектыве да іх падключацца яшчэ 6.

Беларускія вытворцы робяць поспехі і ў асваенні рынкаў Еўропы. Цяпер у ЕС сваю прадукцыю могуць пастаўляць пяць малочных прадпрыемстваў. У будучым да іх плануе далучыцца кампанія «Марозпрадукт» — вытворца марожанага і замарожаных прадуктаў.

«Беларусь імкнецца пастаўляць сваю прадукцыю на розныя рынкі. І тое, што мы туды ўваходзім у такі складаны час, сведчыць аб тым, што і вытворчасць, і ўзровень якасці ў нас адпаведныя», — падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

БЕЛТА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!