Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей арыентуе дыпламатаў на вырашэнне знешнеэканамічных задач | Заря над Бугом

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей арыентуе дыпламатаў на вырашэнне знешнеэканамічных задач

Аб гэтым ён заявіў на семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў. «У сённяшніх умовах пытанні знешнеэканамічнай дзейнасці стануць на семінары прыярытэтнымі», — падкрэсліў кіраўнік МЗС. Паводле яго слоў, цэнтральным элементам праграмы стане рабочая нарада з кіраўніцтвам урада, у час якой будзе магчымасць абмеркаваць праблемныя моманты з прасоўваннем на экспарт тых ці іншых груп тавараў. Асобная ўвага на семінары будзе ўдзелена пытанню прыцягнення інвестыцый, павышэнню іх якасці і эфектыўнасці асваення сродкаў. Прадугледжаны дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі галіновых міністэрстваў і ведамстваў. «Давайце паспрабуем паглядзець на сітуацыю па-новаму, пераасэнсаваць і разам выпрацаваць новыя рэцэпты павышэння ўстойлівасці нашых пазіцый на традыцыйных рынках і перспектывах асваення новых», — сказаў міністр. Ён таксама звярнуў увагу на важнасць развіцця міжрэгіянальных сувязей.

БЕЛТА

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!